2013-08-20 10:05:20

Пантыфік павіншаваў венграў з нацыянальным святам


RealAudioMP3 Папа Францішак павіншаваў венгерскі народ з днём св. Іштвана – галоўным нацыянальным святам у Венгрыі, якое адзначаецца 20 жніўня. Пантыфік скіраваў тэлеграму на імя Прэзідэнта краіны Янаша Адара. У ёй, Папа пажадаў, каб венгерскі народ “знайшоў у сваёй чалавечай і духоўнай спадчыне маральныя рэсурсы, неабходныя для пабудовы мірнай і братэрскай будучыні”. Галоўнае нацыянальнае свята ў Венгрыі адзначаецца ў дзень каранацыі першага венгерскага караля св. Іштвана (лацінізаваная форма імя якога Стэфан). Акрамя таго, што ён паспрыяў фарміраванню ранневенгерскай дзяржавы, св. Іштван прычыніўся да распаўсюджвання хрысціянства на яе тэрыторыі. Ён быў кананізаваны папам Грыгорыем VII у 1083 г., а рэліквіі святога захоўваюцца ў катэдральным касцёле Будапешта. Тут 20 жніўня, адбудзецца ўрачыстая св. Імша, цэлебрацыю якой узначаліць арцыбіскуп Эштэрхом-Будапешскі кардынал Пэтэр Эрдо.







All the contents on this site are copyrighted ©.