2013-08-20 14:03:50

Кардынал Амата: Ян ХХІІІ і Ян Павел ІІ – калоны хрысціянскай святасці


RealAudioMP3 30 верасня папа Францішак абвесціць дату кананізацыі бл. Яна ХХІІІ і бл. Яна Паўла ІІ. Пра гэта ў інтэрв’ю Ватыканскаму радыё расказаў кардынал Анджэла Амата, прэфект Кангрэгацыі па справах Кананізацыі. “Святы Айцец на борце самалёта, вяртаючыся з Бразіліі, ужо казаў што іх кананізацыя непазбежна, але яна адбудзецца не ў апошнія месяцы 2013 г., а ў 2014 г. Дакладную дату Святы Айцец назаве 30 верасня, калі пачнецца кансісторый, які ён узначаліць, кансісторый аб святых, менавіта аб гэтых двух кананізацыях. Тады Святы Айцец назаве афіцыйна дату, якую толькі ён ведае”, - сказаў пурпурат. Гаворачы пра постаці дзвюх благаслаўлёных Пантыфікаў, кардынал Амата адзначыў, што Ян ХХІІІ быў вялікім прарокам і ініцыятарам ІІ Ватыканскага Сабора, а Ян Павел ІІ тым, хто рэалізоўваў на практыцы яго рашэнні. “Яны па-сапраўднаму дзве калоны, не толькі хрысціянскай культуры, але і хрысціянскай святасці”, - падкрэсліў пурпурат.








All the contents on this site are copyrighted ©.