2013-08-20 16:25:23

ЗША: прадстаўнік Святога Пасаду сустрэўся з законніцамі


RealAudioMP3 “Сустрэча, якая паспрыяла глыбокаму абмену думкамі і пунктамі гледжання і такім чынам лепшаму ўзаемаразуменню”, - так пракаментавала Канферэнцыя вышэйшых настаяцельніц жаночых манаскіх супольнасцяў ЗША, сустрэчу з арцыбікупам Пітэрам Сартэнам, апостальскім дэлегатам Святога Пасаду, якому было даручана наглядаць за рэарганізацыяй гэтай структуры. Сустэча адбылася ў рамках штогадовага форума аб’яднання, які праходзіў 11-16 жніўня ў горадзе Арланда, у штаце Фларыда. Падчас дыскусіі з прадстаўніком Апостальскай Сталіцы былі абмеркаваны пытанні звязаныя з дактрынальнай ацэнкай дзейнасці Канферэнцыі вышэйшых настаяцельніц, якая ў сваю чаргу была складзена Кангрэгацыяй Веравучэння ў красавіку 2012 г.

Адзначаецца што мэтай ацэнкі, было вырашэнне “сур’ёзных праблем” звязаных з некаторымі праявамі “радыкальнага фемінізму” і іншымі феноменамі несумяшчальнымі з навучаннем Каталіцкага Касцёла і зафіксаванымі ў дзейнасці амерыканскай асацыяцыі настаяцельніц манаскіх супольнасцяў. У прыватнасці гаворка ідзе пра пытанні звязаныя з канктрацэпцыяй, абортамі, святарскім пасвячэннем жанчын і душпастырства гомасексуалістаў.

Канферэнцыя вышэйшых настаяцельніц жаночых манаскіх супольнасцяў ЗША прадстаўляе каля 80% з усіх 57 тыс. амерыканскіх законніц.








All the contents on this site are copyrighted ©.