2013-08-20 12:42:16

Ватыканіст: Папа нагадвае пра рэальнасць існавання сатаны


RealAudioMP3 “Калі не вызнаецца Езус Хрыстус, вызнаецца марнасць сатаны”, - казаў папа Францішак падчас сваёй першай Эўхарыстыі ў якасці Пантыфіка ў Сікстынскай капэлле на заканчэнне канклава. Ватыканіст італьянскай “La Stampa” Андрэа Тарніэлі, звяртае ўвагу на тое, што Францішак, у сваіх гаміліях, ужо шмат разоў узгадваў пра дыябла. 24 сакавіка на плошчы св. Пятра, Святы Айцец казаў, што хрысціянская радасць паходзіць не з валодання рэчамі, але ад сустрэчы з Езусам, “ад ведання, што мы ніколі не самотныя, нават калі на жыццёвым шляху сустракаем праблемы і перашкоды, якія здаюцца невыноснымі, і з’яўляюцца шматлікімі! У гэты момант прыходзіць вораг, прыходзіць сатана”. 4 мая, падчас ранішняй Эўхарыстыі ў Доме св. Марты ў Ватыкане, разважаючы пра пакуты мучанікаў, Папа казаў, пра “нянавісць Валадара гэтага свету да тых, хто былі збаўлены і адкуплены Езусам”.

Цытуючы езуіцкага даследчыка Джандаменіка Мучы, Андрэа Тарніэлі, адзначыў, што “ужо на працягу дзесяцігоддзяў, каталіцкае прапаведванне забыла аб сатане, узгадкі пра якога шматлікія ў дакументах ІІ Ватыканскага Сабору”. Падкрэсліваецца, што некаторыя тэолагі, пагадзіліся з меркаваннем, нібыта “сатана, гэта плён чалавечай фантазіі, які развіўся ў сферы язычніцтва і ў наступстве быў пераняты юдэйскай філасофіяй”.

Ватыканіст заўважае, што феномен “забыцця аб сатане” характарызуе апошнія 50 гадоў. Да гэтай тэмы часта звяртаўся толькі Павел VI. 15 лістапада 1972 г. ён казаў, што “адной з самых вялікіх патрэбаў Касцёла з’яўляецца абарона ад таго зла, якое мы называем Сатаной”. Павел VI таксама падкрэсліваў, што “зло гэта не толькі “недахоп”, але прысутнасць, жывое і духоўнае стварэнне (...) Жудасная рэальнасць. Таямнічая і пужаючая”. “Той хто адмаўляецца прызнаваць яе існаванне выходзіць за рамкі біблійнага і касцёльнага навучання”, - сцвярджаў ён.

Паводле журналіста, Францішак сваімі словамі нагадвае пра існаванне той рэальнасці, якую часта спрабуюць звесці ў сферу сенсацый і навінаў прысвечаных сатанізму.








All the contents on this site are copyrighted ©.