2013-08-19 11:37:02

Папа да місіянераў: жадаю, каб Святы Дух захаваў вас ад спакусы камфорту


RealAudioMP3 19 жніўня папа Францішак прывітаў удзельнікаў аргентынскага Нацыянальнага місійнага кангрэса, які пачаўся ў горадзе Катамарка на паўночным захадзе краіны. У форуме прымаюць удзел каля 1000 місіянераў з усёй Аргентыны, біскупы і шматлікія госці з Бразіліі, Венесуэлы, Мексікі, Гватэмалы, Эквадора, Сальвадора, Іспаніі, Італіі і Румыніі. “Дзякую за працу, якую здзейсняеце і апостальскі запал, які паказваеце”, - напісаў у спецыяльным паведамленні Пантыфік. Ён заклікаў місіянераў выходзіць за рамкі ўласных асяродкаў і імкнуцца на “геаграфічныя і экзістэнцыяльныя перыферыі, каб абвяшчаць Езуса і знаёміць з Яго пасланнем”. “Жадаю, каб Дух Святы падарыў вам сілу і адвагу, каб вы маглі дзейнічаць без страху і з мужнасцю, і каб захаваў вас ад спакусы камфорту”, - напісаў Святы Айцец. Францішак запэўніў удзельнікаў кангрэса, што будзе “паяднаны з імі ў малітве і Эўхарыстыі”.








All the contents on this site are copyrighted ©.