2013-08-19 14:42:58

Біскуп: мы пакліканы быць соллю, а не цукрам зямлі


RealAudioMP3 Бог сустракае чалавека там дзе ён жыве, змагаецца, пакутуе і спадзяецца. “Менавіта такую місію Езус даверыў Касцёлу і таму чалавек з’яўляецца дарогай Касцёла”, – адзначыў біскуп італьянскага Рыміні Франчэска Ламбіазі ў інтэрв’ю Ватыканскаму радыё. Менавіта на тэрыторыі яго дыяцэзіі 18-24 жніўня праходзіць буйны міжнародны каталіцкі форум “Сустрэча за мір сярод народаў”. Сёлета ён прысвечаны небяспекам, якія стварыў для чалавека сучасны свет. Да ўдзельнікаў гэтага мерапрыемства папа Францішак скіраваў пасланне, у якім між іншым адзначыў, што “улада баіцца людзей, якія знаходзяцца ў дыялогу з Богам, таму што гэта іх робіць свабоднымі і непаддатнымі на асіміляцыю”. Каментуючы словы Святога Айца, біскуп Ламбіазі адзначыў, што сапраўды, часам “улада набывае дыябальскае аблічча, а дыябал з’ўляецца тым хто раздзяляе: ён стварае ілюзіі для чалавека”. Менавіта таму, на яго думку, Папа казаў, пра тое, што часам, экакамічныя, палітычныя і медыйныя ўлады ствараюць перашкоды для набліжэння Бога да чалавека. “Калі ўлада авалодвае чалавекам і ён пачынае верыць, што сам можа стаць Богам, тада мы становімся на парозе непапраўнага падзення, непапраўнага для нашых сіл. Таму чалавек з’яўляецца тым, хто мае мае патрэбу ў збаўленні, якое можа быць дадзена толькі праз ласку”, - сказаў ён.

Біскуп Ламбіазі адзначыў, што каб несці людзям Хрыста Касцёл павінен знаходзіць у сабе мужнасць ісці супраць агульнай плыні. “Пан, паклікаў нас быць солю, а не цукрам зямлі”, - сказаў ён і дадаў, што сустрэча ў Рыміні дапаможа глыбей паразважаць на гэту тэму. На думку іерарха, крызіс, які ахапіў сучасны свет, стымуліруе людзей задаваць сабе больш пытанняў аб глыбокіх каранях гэтай з’явы, таму форум - гэта цудоўная нагода, каб шукаць на іх адказы.








All the contents on this site are copyrighted ©.