2013-08-18 13:39:24

Ватыканскі іерарх: Папа супрацьстаіць абыякавасці ў грамадстве


RealAudioMP3 Папа сваімі словамі закранае асновы “сучаснай культуры абыякасці і адходаў, якая робіць горкім жыццё ўсіх”. Так старшыня Папскай рады па справах сем’і арцыбіскуп Вінчэнца Палья пракаментаваў апошняе твіт-паведамленне Святога Айца, якое было апублікавана 17 жніўня. У ім Пантыфік напісаў: “Мы не можам спакойна спаць пакуль дзеці паміраюць ад голада, а пажылыя не атрымліваюць медыцынскай дапамогі”. Паводле іерарха, у навучанні Папы моцна прасочваецца заклік да супрацоўніцтва паміж пакаленнямі, бо зараз складаецца ўражанне, што кожнае з іх “пакінута самаму сабе”. “Грамадства якое падкрэслівае “я” і адмаўляе “мы” жудаснае, таму што стварае не толькі абыякавасць, але і жорсткасць. Вось чаму сувязь паміж пакаленнямі – гэта умова для развіцця, сустрэчы, больш мірнага і спакойнага жыцця. Гэты твіт на самой справе з’яўляецца вакном раскрытым на грамадства. Ён заклікае з увагай глядзець на ўвесь жыццёвы цыкл, на тое, што ўсе мы з’яўляемся пакліканымі жыць у спакоі, міры, але і ў клопаце пра іншых”, - сказаў у інтэрв’ю Ватыканскаму радыё іерарх.








All the contents on this site are copyrighted ©.