2013-08-17 13:30:07

Украіна: грэка-каталіцкая Царква святкуе 1025-годдзе хрышчэння Русі


RealAudioMP3 17-18 жніўня ў Кіеве, Украінская грэка-каталіцкая Царква святкуе 1025-годдзе хрышчэння Русі. На ўрачыстасці прыбылі госці з Беларусі, Расіі, Канады, Бразіліі, ЗША, Аргентыны, Аўстраліі, Вялікабрытаніі і іншых краін. Папу Францішка на святкаванні прадстаўляе яго спецыяльны пасланнік, арцыбіскуп Віленскі на пенсіі кардынал Аўдрыс Бачкіс. У рамках урачыстасцяў у сталіцы Украіны будуць адкрыты выставы пад назвамі “Патрыярх Іосіф Сляпы”, “Папа і Украіна”, пройдзе форум “Хрысціянскія каштоўнасці ў адукацыі. Выклікі і перспектывы”, канцэрты духоўнай музыкі і ўрачыстая сустрэча ў Нацыянальным палацы мастацтваў “Украіна”. Кульмінацыяй святкавання стане начная літургія і асвячэнне новага грэка-каталіцкага катэдральнага сабора Уваскрасення Папа.

Кожная з Цэркваў ва Украіне адзначае 1025-годдзе Хрышчэння Кіеўскай Русі асобна. Асноўныя юбілейныя ўрачыстасці на дзяржаўна-царкоўным узроўні прайшлі ва ўкраінскай сталіцы 26-28 ліпеня выключна пры ўдзеле Украінскай Праваслаўнай Царквы Маскоўскага Патрыярхата. У святкаванні ўзялі ўдзел прадстаяцель Рускай Праваслаўнай Царквы, Патрыярх Маскоўскі і ўсяе Русі Кірыл, і праваслаўныя іерархі з дзевяці краін. 4 жніўня, пры ўдзеле Апостальскага нунцыя ва Украіне арцыбіскупа Томаса Галіксана, урачыстасць адзначылі рыма-католікі краіны.








All the contents on this site are copyrighted ©.