2013-08-17 11:17:26

Папа: мы не можам спакойна спаць пакуль з голаду паміраюць дзеці


RealAudioMP3 Папа Францішак звярнуў увагу на праблему голада і недахопу медыцынскай дапамогі для пажылых людзей. Гэтай тэме Пантыфік прысвяціў твіт-паведамленне, якое было апублікавана на яго акаўнце 17 жніўня. Звяртаючыся да сваіх чытачоў Святы Айцец напісаў: “Мы не можам спакойна спаць пакуль дзеці паміраюць ад голада, а пажылыя не атрымліваюць медыцынскай дапамогі”. Нягледзячы на намаганні міжнароднай супольнасці, праблема дзіцячага голада працягвае заставацца актуальнай. Кожны год з гэтай прычыны памірае каля 3,1 млн. дзяцей, 45% з якіх ва ўзросце менш за 5 гадоў. Доступ да медыцынскай дапамогі, асабліва сярод пажылых людзей, працягвае быць жыццёванеабходнай праблемай для соцен мільёнаў чалавек. Паводле ААН, ад поспеху краін на шляху да забеспячэння агульнага ахопу медыцынскімі паслугамі, будзе залежыць дасягненне Мэтаў тысячагоддзя ў галіне развіцця, звязаных са здароўем.








All the contents on this site are copyrighted ©.