2013-08-17 13:03:37

Егіпет: хрысціяне – ахвяры “Дню гневу” ісламістаў


RealAudioMP3 “Дзень гневу” аб’яўленны 16 жніўня радыкальнымі прыхільнікамі зрынутага Прэзідэнта Егіпта Мухамеда Мурсі пэўным чынам быў скіраваны супраць прадстаўнікоў хрысціянскай меншасці гэтай краіны. Яны былі абвінавачаны ў саюзе з новымі ўладамі краіны і арміяй, якая падаўляе пратэсты ісламістаў. У выніку, за апошні дзень нападам падвергнуліся каля 50 хрысціянскіх аб’ектаў на тэрыторыі Егіпта: касцёлы, манастыры, школы, бальніцы. Большасць з іх была падпалена. З заклікам да міру ў ахопленай насіллем краіне выступіла Сусветная рада Цэркваў – экуменічная арганізацыя, якая аб’ядноўвае каля 350 рэлігійных супольнасцяў розных веравызнанняў. У дакуменце апублікаваным гэтай структурай 16 жніўня адзначаецца, што “адзіным шляхам вырашэння канфлікту з’яўляецца ўзаемнай прызнанне роўнасці правоў усіх грамадзян краіны, дзяленне адказнасцю і ўладай з улікам адметнасцяў у палітычных поглядах і рэлігійных перакананнях”. “Сусветная Рада Цэркваў і яе члены занепакоены гвалтоўнымі дзеяннямі ў Егіпце і заклікаюць да імгеннага спынення насілля з абодвух бакоў”, - гаворыцца ў дакуменце падпісаным генеральным сакратаром арганізацыі Олафам Твайтам.








All the contents on this site are copyrighted ©.