2013-08-16 12:28:57

Рэха закліку Францішка да міру ў Егіпце


RealAudioMP3 Заклік папы Францішка да малітвы аб супакоі ў Егіпце, знайшоў шырокі водгук сярод верніках розных канфесій і рэлігій у гэтай краіне, расказаў прэс-сакратар Канферэнцыі Біскупаў Егіпта кс. Рафік Грэйшэ ў інтэрв’ю Ватыканскаму радыё, каментуючы рэакцыю на словы Святога Айца прамоўленыя 15 жніўня перад малітвай “Анёл Панскі”. Між іншым Папа адзначыў, што хоча запэўніць у сваёй малітве ўсіх ахвяраў канфлікту і іх блізкіх, параненых і тых хто пакутуе. “Памолімся разам за мір, за дыялог, наступленне згоды у гэтай дарагой мне зямлі і ва ўсім свеце”, - сказаў Францішак.

Паводле кс. Грэйшэ словы Пантыфіка былі распаўсюджаны праз сайты, блогі, газеты не толькі католікамі, але таксама праваслаўнымі і мусульманамі. “Усе нібыта чакалі, калі Папа прамовіць гэтыя словы”, - сказаў ён. Святар дадаў, што асабліва католікі адчулі блізасць Святога Айца, яго малітву за ніх і імкненне даць надзею. “А ў гэтым мы па-сапраўднаму маем патрэбу”, - падкрэсліў ён.

Паводле прадстаўніка егіпецкага епіскапату, прымірэнне паміж канфрантуючымі бакамі дасягнуць будзе складана, тым больш, што “Браты мусульмане” не клапоцяцца пра пошук палітычнага вырашэння канфлікту. “Людзі хочуць міру ў Егіпце, у той час, як адна маленькая група распаўсюджвае насілле і страх паўсюль, у маленькіх вёсках верхняга Егіпту”, - сказаў кс. Грэйшэ.








All the contents on this site are copyrighted ©.