2013-08-16 11:59:55

ЗША: сустрэча настаяцельніц манаскіх супольнасцяў


RealAudioMP3 16 жніўня закончыўся пяцідзенны штогадовы форум Канферэнцыі вышэйшых настаяцельніц жаночых манаскіх супольнасцяў ЗША. Сустрэча праходзіла ў горадзе Арланда, у штаце Фларыда. У ёй прынялі ўдзел 825 законніц. Яны разважалі аб важных актуальных праблемах, якія стаяць перад жаночымі манаскімі супольнасцямі ў Злучаных Штатах: сярод іх, эвалюцыя ролі амерыканскіх законніц у зменлівым грамадстве; пытанні звязаныя з пашырэннем міграцыі перад абліччам рэформы амерыканскага законадаўства ў гэтай сферы; выбары новага кіраўніцтва Канферэнцыі вышэйшых настаяцельніц – арганізацыі, якая прадстаўляе каля 80% з 57 тыс. амерыканскіх законніц.

Адной з галоўных мэтаў сустрэчы было абмеркаванне дактрынальнай ацэнкі дзейнасці Канферэнцыі, якую апублікавала Кангрэгацыя Веравучэння ў красавіку 2012 г. Законніцы мелі магчымасць сустрэцца з арцыбікупам Пітэрам Сартэнам, апостальскім дэлегатам Святога Пасаду, якому даручана наглядаць за рэарганізацыяй Канферэнцыі вышэйшых настаяцельніц жаночых манаскіх супольнасцяў ЗША. “Я тут прысутнічаю як прадстаўнік папы Францішка для гэтай місіі, але таксама як ваш брат і сябар”, - сказаў іерарх. У сустрэчы таксама прыняў удзел Апостальскі нунцый у ЗША арцыбіскуп Карла Марыя Вігано.








All the contents on this site are copyrighted ©.