2013-08-15 12:13:19

Папа: кожнае наша “так” Богу – крок да Неба


RealAudioMP3 “Кожнае наша “так” сказанае Богу – гэта крок у накірунку Неба, у накірунку вечнага жыцця”, - сказаў папа Францішак перад малітвай “Анёл Панскі”, якая прайшла 15 жніўня на плошчы перад Апостальскім палацам у Кастэль Гандольфа на заканчэнне Эўхарыстыі. Звяртаючыся да вернікаў Святы Айцец адзначыў, што шлях Марыі на Неба пачаўся ў Назарэце, менавіта тады, калі яна адказала згодай на прапанову анёла, які расказаў пра Божы план для яе. Святы Айцец нагадаў, што сёння адзначаецца 25-годдзе з публікацыі Апостальскага ліста бл. Яна Паўла ІІ “Mulieris dignitatem”, аб годнасці і пакліканні жанчын. “Гэты дакумент, багаты думкамі, якія павінны быць зноў узняты і развіты”, - сказаў Папа і дадаў, што натхненнем для выдання гэтага дакумента стала менавіта Маці Божая, а з’яўвіўся ён дакладна ў Год прысвечаны ў Касцёле Панне Марыі. Папа заклікаў вернікаў маліцца словамі, якія змешчаны напрыканцы гэтага Апостальскага ліста, каб “разважаючы над біблійнай таямніцай жанчыны, выражанай у Марыі, усе жанчыны маглі знайсці саміх сябе і поўню сваго паклікання”.

Францішак падзякаваў усім, хто прыйшоў, каб памаліцца разам з ім, жыхарам Кастэль-Гандольфа і пілігрымам з розных краін свету.








All the contents on this site are copyrighted ©.