2013-08-14 12:26:00

Біскуп: ў Кастэль-Гандольфа Папа дапаможа глядзець па-за тое, што бачна


RealAudioMP3 Каля 12 тыс. вернікаў прыме ўдзел ў св. Імшы з папам Францішкам ва ўрачыстасць Унебаўзяцца Найсвяцейшай Панны Марыі 15 жніўня ў Кастэль-Гандольфа. Пра гэта расказаў Ватыканскаму радыё біскуп Альбана, дыяцэзіі на тэрыторыі якой знаходзіцца рэзідэнцыя Рымскіх Пантыфікаў, Марчэла Сэмерана. Паводле іерарха мясцовыя вернікі з нецярпеннем чакаюць прыезду Святога Айца і з радасцю ўспамінаюць візіт Пантыфіка здзейснены ў Кастэль-Гандольфа месяц таму. “Папа дапаможа нам глядзець па-за тое, што бачна і “па-за” тое, куды мы ідзем па ўласным жаданні. Унебаўзяцце – гэта таямніца Панны, узнятай на Неба, якое азначае гарызонт за які нас вядзе любоў Божая і ў якую уводзіць”, - сказаў біскуп Сэмерана і дадаў, што “унебаўзяцце” азначае, што мы не сваімі сіламі ідзем на Неба, але нас туды уздымае любоў Хрыста.

Гаворачы пра асаблівасці візіту Святога Айца, іерарх адзначыў, што Эўхарыстыя будзе цэлебравацца не ў парафіяльным касцёле, але на плошчы перад ім. Так рабіў ужо Павел VI, падчас свайго візіту ў Кастэль-Гандольфа ў 1963 г., з прычыны рэстаўрацыйных прац, што праходзілі ў святыні. Паводле біскупа Сэмерана, цэлебрацыя св. Імшы на плошчы дазволіць большай колькасці вернікаў прыняць удзел у Эўхарыстыі.








All the contents on this site are copyrighted ©.