2013-08-11 12:14:55

Святы Айцец павіншаваў мусульман


RealAudioMP3 Пантыфік павіншаваў вызнаўцаў ісламу з заканчэннем Рамадану. “Я хацеў бы прывітаць мусульманаў усяго свету, нашых братоў, які нядаўна адсвяткавалі заканчэнне месяца Рамадан, асаблівым чынам прысвечанага посту, малітве і міласціне”, - сказаў Святы Айцец 11 жніўня пасля малітвы “Анёл Панскі”. Ён паўтарыў думку са свайго сёлетняга паслання з гэтай нагоды, што і хрысціяне, і мусульмане павінны імкнуцца да садзейнічання ўзаемнай павазе, асабліва праз выхаванне новага пакалення.







All the contents on this site are copyrighted ©.