2013-08-10 09:29:43

Святы Айцец наведаў “прамысловую зону” Ватыкана


RealAudioMP3 Святы Айцец наведаў 9 жніўня нечакана работнікаў ватыканскіх сталярнай і слясарнай майстэрняў, цепла- і гідравузла. Як паведаміў Ватыканскаму радыё адзін супрацоўнікаў “прамысловай зоны” Алесандра Дэ Грэгары, ён і яго калегі былі цалкам здзіўлены візітам папы Францішка. Ён дадаў, што, хоць ён і яго калегі ўжо сустракаліся са Святым Айцом падчас Эўхарыстыі ў Доме св. Марты, гэта сустрэча была вельмі кранальнай. Папа пытаўся работнікаў аб іх абавязках і ўмовах працы. Спачатку Францішак наведаў сталярную майстэрню, дзе сустрэўся з яе работнікамі, якія глядзелі на Пантыфіка “з шырока расплюшчанымі вачыма”, як напісала ватыканская газета. Затым ён накіраваўся ў сталярны цэх і цеплавузел, дзе з цікавасцю выслухаў тлумачэнні, дадзеныя работнікамі ранішніх змен. Пантыфік быў уражаны вялікімі турбінамі цеплавузла, піша “L’Osservatore Romano”. Акружаны рабочымі, папа Францішак паціснуў рукі ўсім, выказаўшы словы падзякі.

Візіт працягваўся крыху менш за дваццаць хвілін, якіх Пантыфіку хапіла, каб атрымаць з першых рук інфармацыю пра “прамысловую зону” Ватыкана, якая пачынала фарміравацца яшчэ ў першыя гады пантыфікату Пія XI.







All the contents on this site are copyrighted ©.