2013-08-10 10:49:08

14 святароў былі забіты на працягу гэтага года


RealAudioMP3 Толькі ў гэтым годзе ў свеце было забіта 14 каталіцкіх святароў. Самай небяспечнай краінай для духавенства застаецца Калумбія. Найбольш святароў было забіта ў гэтым годзе ў Амерыцы: чатыры ў Калумбіі, два ў Мексіцы і па аднаму ў Венесуэле, Канадзе, Бразіліі і Гаіці. Два святары былі забітыя ў Азіі – у Індыі і Сірыі. Забойства мела месца таксама ў Танзаніі, і некалькі дзён таму ў Італіі. У гэтым кантэксце варта адзначыць, што гэты спіс можа быць значна даўжэйшым. Дагэтуль невядомы лёс трох выкрадзеных амаль год таму ў Дэмакратычнай Рэспубліцы Конга законнікаў з кангрэгацыі асумпцыяністаў. Таксама няма ніякіх вестак аб выкрадзеных некалькі дзён таму ў Сірыі двух святарах-езуітах.

У 2012 г. у свеце было забіта 10 каталіцкіх святароў, а ў 2011 г. – 18.







All the contents on this site are copyrighted ©.