2013-08-08 09:47:30

Папа спачувае ахвярам трагедыі ў Аргентыне


RealAudioMP3 Папа Францішак моліцца за ахвяраў выбуху і разбурэння дзевяціпавярховага дома ў аргентынскім Разарыа. Святы Айцец скіраваў спачувальную тэлеграму на імя мясцовага арцыбіскупа Жозэ Луіса Малагана. Трагедыя здарылася 7 жніўня і ўнесла жыцці 12 чалавек. Яшчэ каля 60-ці атрымалі раненні, а аб лёсе 16-ці пакуль невядома нічога. Прычынай выбуху стала ўцечка бытавога газу. У сваім пасланні, падпісаным кардыналам Дзяржсакратаром Тарчызіо Бэртонэ, Папа запэўніў у сваёй малітве “аб вечным адпачынку ахвяраў” і выразіў “бацькоўскую блізкасць і спачуванне” параненым у выніку трагедыі. Пасланне Святога Айца было прачытана ў Разарыа падчас св. Імшы з нагоды ўспаміну св. Каэтана.








All the contents on this site are copyrighted ©.