2013-08-08 14:51:05

Кс. Ламбардзі пра асаблівасці апошняга Апостальскага ліста Папы


RealAudioMP3 Кс. Фэдэрыка Ламбардзі адзначыў, што Апостальскі ліст папы Францішка адносна барацьбы з фінансавымі злачынствамі, апублікаваны 8 жніўня, тычыцца ўдасканалення і больш глыбокага ўключэння Апостальскай Сталіцы і горада-дзяржавы Ватыкан у міжнародную сістэму кантроля і бяспекі ў фінансава-эканамічнай дзейнасці. Паводле кіраўніка Залы Друку Святога Пасаду, у гэтай сферы, у сённяшнім свеце існуюць вялікія рызыкі звязаныя з незаконным выкарыстаннем фінансавых прыладаў. “Гаворка ідзе пра барацьбу з адмываннем грошай (...), барацьбу супраць фінансавання тэрарызма і іншай крымінальнай дзейнасцю”, - сказаў езуіт.

Кс. Ламбардзі адзначыў, што важным пунктам новага Апостальскага ліста папы Францішка з’яўляецца пашырэнне кампетэнцый Аддзела фінансавай інфармацыі, а менавета даверанае гэтаму органу ажыцяўленне “строгага кантролю” за працай ватыканскіх структур, якія звязаны з фінансавай дзейнасцю. Менавіта пра неабходнасць такой працы гаварылі эксперты “Moneyval”.

Паводле кіраўніка Залы Друку, Апостальская Сталіца і Ватыкан імкнуцца да самых высокіх стандартаў у дадзенай сферы, каб адпавядаць патрэбам міжнароднай супольнасці, звязаным з клопатам аб законнасці і міры.








All the contents on this site are copyrighted ©.