2013-08-08 11:50:10

ЗША: “Рыцары Калумба” падвялі вынікі мінулага года


RealAudioMP3 У амерыканскім Сан-Антоніа закончыўся 131-ы з’езд членаў дабрачыннай арганізацыі католікаў ЗША “Рыцары Калумба” – самай буйной у свеце супольнасці свецкіх вернікаў. Форум на тэму “Быць абаронцамі Божых дароў” праходзіў 6-8 жніўня, а ўдзел у ім прынялі каля 2 тыс. чалавек. На заканчэнне з’езду, перад яго ўдзельнікамі выступіў Вярхоўны рыцар аб’яднання, Карл Альберт Андэрсан, які прадставіў справаздачу аб дзейнасці арганізацыі за мінулы год. Паводле яе, на працягу гэтага перыяду, “Рыцары Калумба” сабралі рэкордную колькасць ахвяраванняў – 167,5 млн. долараў. Акрамя таго, члены арганізацыі ва ўсім свеце, прысвяцілі служэнню патрабуючым, у агульнай колькасці, каля 70 млн. гадзін.

Вярхоўны рыцар пазнаёміў членаў аб’яднання з праектамі, якія рэалізоўваюцца арганізацыяй ў розных часткай свету. Ён адзначыў, што “Рыцары Калумба” сваёй працай змяняюць жыццё незлічонай колькасці людзей і супольнасцяў. “Наша дабрачынная дзейнасць, дапамагае не толькі ў вырашэнні часовых патрэбаў нашых бліжніх, але таксама, праз сведчанне міласэрнасці, выконвае евангелізацыйную місію, калі мы жывём паводле хрыстовай запаведзі любові”, - падкрэсліў Андэрсан. Кіраўнік аб’яднання звярнуў увагу на прыклад папы Францішка, які надае ўвазе да бедных першаснае значэнне і заклікаў “рыцараў” “несці прыклад” Святога Айца “ў дамы, парафіі і супольнасці”.

Карл Андэрсан падзяліўся, што агульная колькасць членаў арганізацыі перавысіла 1,8 млн. чалавек, а за мінулы год з’явілася два яе новыя аддзяленні: ў Літве і Украіне. “За мінулы год, вы былі добрымі распарадчыкамі Божых дароў! Наш ордэн моцны, як ніколі раней (...), а лепшае яшчэ наперадзе!”, - адзначыў Вярхоўны рыцар.

Дабрачынная арганізацыя “Рыцары Калумба” была заснавана ў 1882 г. У яе, акрамя міліёнаў свецкіх вернікаў, уваходзяць больш за 100 іерархаў Каталіцкага Касцёла з якіх 11 кардыналаў. Перад пачаткам сёлетняга з’езда арганізацыі, яе ўдзельнікаў прывітаў папа Францішак.








All the contents on this site are copyrighted ©.