2013-08-05 10:35:09

Кардынал Бэртонэ: рэформу Ватыканскага банка пачаў яшчэ Бэнэдыкт XVI


RealAudioMP3 Хоць Святы Айцец вырашыў застацца ў летні перыяд у Ватыкане, дзейнасць Апостальскай Сталіцы ў гэты час працякае ў больш павольным, адпускным рытме. На адпачынку знаходзіцца ў тым ліку і кардынал Дзяржсакратар Тарчызіо Бэртонэ. Свой водпуск ён праводзіць як звычайна ў Ле-Комб-д’Энтро ў даліне Аоста, дзе неаднойчы адпачывалі Ян Павел II і Бэнэдыкт XVI. Прыезд туды важнай асобы з Ватыкану, зразумела, выклікаў цікавасць журналістаў. Кардынала Бэртонэ запыталі пра рэформу Рымскай курыі і, у прыватнасці, Інстытута рэлігійных спраў – Ватыканскага банка. Як адзначыў пурпурат, змены ў гэтай структуры Святога Пасаду пачаліся яшчэ ў рамках папярэдняга пантыфікату. Папа Францішак узяў на сябе гэту задачу, прымаючы канкрэтныя кадравыя рашэнні, каб “скарыстацца ведамі, навыкамі і кампетэнцыяй” людзей, запрошаных з усяго свету. Гэта дапаможа “вырашаць любыя праблемы на карысць Касцёла і грамадства”, - сказаў кардынал Дзяржсакратар.

Па словах іерарха, “Інстытут рэлігійных спраў аказваў і працягвае аказваць вялікую падтрымку Касцёлу. Вядома, ён павінен, як сказаў Папа, адпавядаць крытэрыям сумленнасці і празрыстасці, але трэба ўзмоцніць яго, паколькі гэта касцёльны інстытут”, - сказаў італьянскі кардынал.







All the contents on this site are copyrighted ©.