Прыёр супольнасці “Тэзэ”: мір на планеце пачынаецца ў сэрцах
“Мір на планеце пачынаецца
ў сэрцах”, - лічыць прыёр экуменічнай супольнасці з Тэзэ брат Алоіз Лазэр. На яго
думку, пошук міру “запрашае нас да ўнутранай барацьбы, каб жыць з прыміраным сэрцам”.
“Кожны можа зрабіць свой унёсак у будучыню міра, ставячы ў цэнтр уласнага жыцця братэрства”,
- так, ў інтэрв’ю агенцтву “SIR”, прыёр пракаментаваў тэму будучага Сусветнага дня
супакою – “Братэрства, фундамент і шлях да міру”. Яе, некалькі дзён таму абвясціў
папа Францішак. Паводле брата Алоіза, вялікае значэнне для будучыні міра маюць моладзевыя
сустрэчы, падчас якіх юнакі і дзяўчаты праз гасціннасць, вучацца быць прыладамі супакою.
“Моладзевыя форумы, як напрыклад Сусветныя дні моладзі ці сустрэчы, якія наша супольнасць
арганізуе ў розных гарадах, паказваюць, што гасціннасць можа быць жэстам, праз які
ўсе могуць стаць носьбітамі супакою ў грамадстве”, - падкрэсліў ён.
Прыёр
нагадаў, што падчас падобных мерапрыемстваў многія сем’і адкрываюць свае дзверы для
невядомых юнакоў і дзяўчат, якія часта нават не размаўляюць на іх мове – і гэта адбываецца
ў перыяд калі ўсе навокал баяцца замежнікаў. Паводле брата Алоіза, падобныя ўчынкі
– гэта крок наперад у наступленні паўсюднага міра.