2013-08-03 11:36:36

Аўстрыйскі кардынал: Папа прынёс свежасць і цяпло ў краіну свайго паходжання


RealAudioMP3 Паўднёвая Амерыка з’яўляецца для кардынала Крыстафа Шонборна, з касцёльнага пункту гледжання, “кантынентам надзеі”. Ад гэтага рэгіёну свету “мы можам шмат чакаць. Папа Францішак увасабляе гэту надзею”, - напісаў арцыбіскуп Венскі ў сваёй аўтарскай калонцы ў астрыйскім выданні “Heute”. Выбар былога арцыбіскупа аргентынскай сталіцы на Пасад св. Пятра спрыяе росту цікавасці да краін Паўднёвай Амерыкі з боку многіх, напісаў кардынал Шонборн. Ён сам выкарыстаў свой водпуск, каб “пазнаёміцца з Касцёлам у Паўднёвай Амерыцы”, наведваючы чатыры краіны кантыненту. Венскі кардынал распавёў пра “захапляльны вопыт” маладога Касцёла ў Рыа і Буэнас-Айрэсе, які праз сваю адкрытасць, прастату і радасць веры ўвасабляе папа Францішак.

Аргентына калісьці была квітнеючай краінай эміграцыі, адзначыў кардынал Шонборн. Італьянцам, сярод якіх аказаліся і бацькі Пантыфіка, яна дала магчымасць пазбегнуць крайняй галечы. “Сёння Папа прыносіць свежасць і цяпло назад у краіну свайго паходжання”, - заўважыў іерарх.

Арцыбіскуп Венскі прымаў удзел у Сусветных днях моладзі і застанецца ў Паўднёвай Амерыцы яшчэ да 19 жніўня.







All the contents on this site are copyrighted ©.