2013-08-02 13:40:27

Папа праз “Твітэр”: вера не робіць нас пасіўнымі і закрытымі


RealAudioMP3 2 жніўня тэма дыялога была ўзнята Францішкам не толькі ў пасланні да вызнаўцаў іслама з нагоды заканчэння месяца Рамадан, але таксама на яго профілі ў “Твітэры”. Святы Айцец скіраваў паведамленне ў якім адзначыў, што сапраўдная вера вядзе не да закрытасці, але наадварот падштурхоўвае даваць сведчанне аб ёй і весці дыялог з усімі, незалежна ад іх веравызнання і перакананняў. Папа напісаў: “Упэўненасць веры не робіць нас пасіўнымі і закрытымі, але кажа ісці і сведчыць уступаючы ў дыялог з усімі”. Агульная колькасць чытачоў акаўнта @pontifex набліжаецца да 9 млн. чалавек. За дні Сусветных дзён моладзі да яго далучылася каля 1 млн. інтэрнаўтаў. Паведамленні Папы карыстаюцца вялікай папулярнасцю і імі дзяляцца тысячы вернікаў.








All the contents on this site are copyrighted ©.