Пантыфік падзякаваў
усім, хто прычыніўся да яго плённага знаходжання ў Бразіліі. “Незабыўны тыдзень у
Рыа! Дзякуй усім. Маліцеся за мяне”, - напісаў папа Францішак у сваім “Твітэры” 30
ліпеня. Святы Айцец вярнуўся ў Рым пасля тыднёвага прабывання на Сусветных днях моладзі
29 ліпеня раніцай. Знаходжанне ў Рыа-дэ-Жанейра аказалася для Пантыфіка вельмі насычаным.
Ён скіраваў каля 20 вялікіх прамоў, сустрэўся з касцёльнымі і дзяржаўнымі лідэрамі,
удзельнічаў ва ўсіх галоўных мерапрыемствах моладзевага форуму. Прычым, як адзначыў
кіраўнік Залы Друку кс. Фэдэрыка Ламбардзі, які суправаджаў Святога Айца ў падарожжы,
Пантыфік прадэманстраваў “неверагодную форму” з улікам насычанай праграмы візіту.