2013-07-30 12:50:27

Пантыфік смуткуе ў сувязі з гібеллю італьянскіх пілігрымаў


RealAudioMP3 Папа выказаў свае спачуванні сем’ям загінуўшых у катастрофе на італьянскай аўтамагістралі “A16” пілігрымаў. Асаблівы боль Святога Айца выклікае факт, што сярод шматлікіх загінуўшых аказаліся дзеці. У тэлеграме, падпісанай кардыналам Дзяржсакратаром Тарчызіо Бэртонэ, гаворыцца аб глыбокім удзеле папы Францішка ў болі, які перажываюць смуткуючыя, і абяцанні гарачай малітвы за шматлікіх ахвяр катастрофы. Пантыфік просіць у Бога даць памерлым вечны адпачынак, параненым выздараўленне, а смуткуючым па страце блізкіх суцяшэнне.

Аварыя адбылася 28 ліпеня вечарам на аўтастрадзе “А16” блізу населенага пункта Монтэфортэ Ірпіна. Па сведчаннях відавочцаў, у аўтобуса паўсталі праблемы з тармазной сістэмай. Рухаючыся па аўтастрадзе, ён закрануў і пратараніў некалькі аўтамабіляў, пасля чаго вылецеў за межы паласы і зваліўся ў прорву з вышыні прыкладна 25-30 метраў. Па інфармацыі мясцовых СМІ, у турыстычным аўтобусе вярталіся ў Неапаль больш за 40 чалавек, у тым ліку нямала дзяцей, якія здзяйснялі пілігрымку ў суседнюю Апулію. Загінуўшымі лічацца 38 чалавек.







All the contents on this site are copyrighted ©.