2013-07-30 15:24:22

Кананізацыя Яна ХХІІІ і Яна Паўла ІІ – пасля Пасхі ў 2014 г.


RealAudioMP3 Францішак лічыць, што кананізацыя бл. Яна ХХІІІ і бл. Яна Паўла ІІ павінна адбыцца ў цёплую пару года, каб даць магчымасць вернікам з усяго свету прыбыць на ўрачыстасць. Адказваючы на пытанне журналістаў падчас пералёту з Рыа-дэ-Жанейра ў Рым, Святы Айцец прызнаўся, што раней правядзенне гэтай падзеі планавалася на 8 снежня. “Але ёсць адна вялікая праблема”, - сказаў ён. Большасць бедных пілігрымаў з Польшчы паедзе ў Рым аўтобусам, а не паляціць самалётам. Гэта, на думку Святога Айца, небяспечна з прычыны галалёду на дарогах і таму “над датай трэба яшчэ падумаць”. “Я размаўляў з кардыналам Дзівішам і ён мне прапанаваў два тэрміны: падчас сёлетняй урачыстасці Хрыста Валадара ці ў Нядзелю Божай Міласэрнасці ў наступным годзе”, - сказаў Францішак. Паводле яго, правесці кананізацыю 24 лістапада, ва ўрачыстасць Хрыста Валадара, будзе складана, бо з моманту кансісторыі, прызначанай на 30 верасня, пройдзе мала часу. Такім чынам, хутчэй за ўсё кананізацыю двух Пантыфікаў можна будзе чакаць пасля Пасхі ў наступным годзе.







All the contents on this site are copyrighted ©.