2013-07-26 11:18:01

Тэрміновыя змены на Сусветных днях моладзі


RealAudioMP3 Найбуйнейшыя падзеі Сусветных дзён моладзі з папам Францішкам у Рыа-дэ-Жанейра былі перанесены з-за працяглых дажджоў. Вігілія ў суботу вечарам і св. Імша на закрыццё ў нядзелю пройдуць не на полі Гуараціба у 50 км на паўднёвы ўсход ад цэнтра Рыа, а на ўзбярэжжы Копакабана, паведамілі арганізатары. Размешчанае за горадам Гуараціба, якое павінна было змясціць больш за 2 млн. чалавек, знаходзіцца часткова пад вадой, што выключае прабыванне там пілігрымаў, якія павінны былі правясці суткі пад адкрытым небам. Аб гэтым заявіў кс. Фэдэрыка Ламбардзі, кіраўнік Залы Друку Апостальскай Сталіцы. На пляжы Копакабаны ўжо адбыліся два мерапрыемствы Сусветных дзён: адкрыццё форума і павітальная цырымонія з папам Францішкам 25 ліпеня вечарам.

Прадстаўнік Святога Пасаду паінфармаваў таксама, што ў чацвер раніцай у канферэнц-цэнтры “Sumaré” адбылася не запланаваная раней сустрэча папы Францішка з кандыдатамі да святарства архідыяцэзіі Рыа-дэ-Жанейра, у якой прынялі ўдзел каля 300 чалавек.

Па словах кс. Ламбардзі Пантыфік не сустрэўся, як заяўлялася раней, з легендай футбола Пеле. Папа, па меншай меры, не бачыў яго, заявіў святар. Першапачаткова, было сказана, што Пеле будзе знаходзіцца сярод спартсменаў, з якімі Францішак павінен быў сустрэцца ў Гарадской ратушы Рыа пасля благаслаўлення алімпійскіх сцягоў. На Сусветных днях моладзі ў Кёльне ў 2005 г. Пеле сустракаўся з Бэнэдыктам XVI. Назіральнікі падазраюць, што адсутнасць футбаліста была звязана са смерцю яго былога таварыша па камандзе Джалма Санатаса ў аўторак. На сустрэчы не прысутнічаў і зорны нападаючы Неймар, паколькі тэрмінова быў выкліканы ў свой клуб “Барселона”. Тым не менш, на сустрэчы прысутнічалі некалькі вядомых бразільскіх спартсменаў, у тым ліку зорка футбола і трэнер Зіка.







All the contents on this site are copyrighted ©.