2013-07-26 14:07:29

Асаблівая ўвага Папы да зняволенай моладзі


RealAudioMP3 На асаблівую ўвагу папы Францішка да моладзі, якая знаходзіцца ў выпраўленчых установах, звярнуў увагу кс. Фэдэрыка Ламбардзі 26 ліпеня. Кіраўнік Залы Друку Апостальскай Сталіцы адзначыў, што Святы Айцец асабіста пажадаў уключыць у праграму свайго удзелу ў Сусветных днях моладзі сустрэчу са зняволенымі. Яна адбудзецца ў архідыяцэзіяльнай курыі Рыа-дэ-Жанейра ў прыватнай абстаноўцы. У сустрэчы прымуць удзел пяць зняволеных, а таксама суправаджаючыя іх асобы. Паводле святара, падчас пералёту ў Бразілію Папа прызнаўся, што кожныя два тыдні тэлефануе групе маладых людзей з адной з выпраўленчых устаноў Буэнас-Айрэса. З імі Пантыфік захоўвае сяброўскія адносіны і захоўвае пастаянны кантакт з часу, калі жыў у Аргентыне. “Такім чынам, тэма адносін са зняволенай моладдзю для яго вельмі важная і мы маглі гэта назіраць яшчэ ў Вялікі Чацвер”, - сказаў кс. Ламбардзі, узгадваючы візіт Францішка ў рымскую калонію для непаўналетніх, падчас якога ён абмыў ногі некалькім зняволеным.








All the contents on this site are copyrighted ©.