2013-07-25 13:28:03

Больш за мільён пілігрымаў на павітальнай цырымоніі СДМ


RealAudioMP3 Як чакаецца, 1000 біскупаў і больш за мільён пілігрымаў збярэцца 25 ліпеня ўвечары на ўзбярэжжы Копакабана, каб прыняць удзел разам з Папам у павітальнай цырымоніі Сусветных дзён моладзі. Арганізатары ўжо назвалі гэта “духоўнай мега-падзеяй” у рамках моладзевага форуму. Яны заявілі, што ўрачыстасць можа стаць сур’ёзным выпрабаваннем для моладзі, чакаюцца вялікія ападкі і незвычайна халодная для Рыа-дэ-Жанейра тэмпература паветра. Праблемы можа прынесці і перагружаная інфраструктура горада – аўтобусы і метро. Бразільская прэса паддала крытыцы ўлады горада, якія, на думку журналістаў, не зусім сур’ёзна падышлі да падрыхтоўкі форуму.

Асаблівыя цяжкасці ў арганізацыйным плане могуць прынесці суботняя Вігілія і нядзельная заключная св. Імша. Яны будуць праходзіць у 50 км ад цэнтра Рыа ў Гуарацібе. Каб дабрацца да гіганцкага поля, пілігрымы павінны будуць адбыць шлях спачатку на аўтобусах, а затым 13 км пешшу. Калі дажджы будуць працягвацца да выходных, поле, хутчэй за ўсё, ператворыцца ў складаную для знаходжання пілігрымаў паверхню. Таму арганізатары ўжо замовілі 50 грузавікоў жвіру, што павінна дапамагчы прывесці поле ў нармальны стан. Аднак, пілігрымы, якія плануюць застацца там з суботы на нядзелю павінны падрыхтаваць да значнай невыгоды, заявілі арганізатары Сусветных дзён. Праблемы могуць узнікнуць і з адпраўленнем чаканых двух мільёнаў удзельнікаў пасля заключнай Эўхарыстыі. Вяртанне можа заняць да дзесяці гадзін, папярэдзіў мэр Рэа-дэ-Жанейра Эдуарда Паэс.

Але арганізатары, нягледзячы на ўсе праблемы, абяцаюць незабыўнае духоўнае свята, якое запомніца моладзі на ўсё жыццё.







All the contents on this site are copyrighted ©.