2013-07-25 14:17:50

Апостальская Сталіца занепакоена сітуацыяй у Сірыі


RealAudioMP3 Святы Пасад занепакоены становішчам хрысціян у Сірыі. Упартая адмова ад дыялогу паміж канфліктуючымі бакамі прыводзіць да “наступных смерцяў, страху, нянавісці і разбурэння”, - сказаў прадстаўнік Апостальскай Сталіцы пры Арганізацыі Аб’яднаных Нацый, арцыбіскуп Фрэнсіс Чулікат, выступаючы перад Саветам Бяспекі ААН у Нью-Ёрку. Колькасць загінуўшых у канфлікце ў жніўні перавысіць 100 тыс. Гэта “самыя сумныя лічбы” са статыстычных дадзеныя аб гуманітарнай сітуацыі ў Сірыі, заявіў ватыканскі дыпламат 24 ліпеня.

Канфлікт нарастае з-за знешніх уплываў і ўдзелу экстрэмісцкіх груповак, звярнуў увагу арцыбіскуп. Міжнародная супольнасць, паводле пераканання Святога Пасаду, павінна знайсці шлях да доўгачаканага другога раўнду мірных перамоў у Жэневе. Першая сустрэча паміж канфліктуючымі бакамі ў маі 2012 г. не прынесла стабільнага паляпшэння сітуацыі.







All the contents on this site are copyrighted ©.