2013-07-22 11:55:55

Папа Францішак пачаў падарожжа да Рыа-дэ-Жанейра


RealAudioMP3 22 ліпеня пачалося першае Апостальскае падарожжа Святога Айца па-за межы Італіі. Папа Францішак ў 8 гадзін 53 хвіліны па рымскім часе ўзняўся на аэробусе А 330 кампаніі “Аlitalia” з рымскага аэрапорта “Ф’юмічына” ў накірунку Бразіліі. Прадбачана, што самалёт прызямліцца ў міжнародням аэрапорце Рыа дэ Жанейра “Галеан” ў 16 гадзін па мясцовым часе (22.00 у Беларусі).Візіт Францішка ў Бразілію выклікае асаблівую цікавасць яшчэ і таму, што ён з'яўляецца першым Папам-лацінаамерыканцам у шматвекавой гісторыі Рыма-каталіцкага Касцёла. Праграма візіту вельмі насычаная. Чакаецца, што на мерапрыемствах Сусветных дзён моладзі з удзелам Пантыфіка будуць прысутнічаць больш за 2 мільёны юнакоў і дзяўчат з цэлага свету, сярод якіх – і беларусы. Найбольш яркімі момантамі стануць сустрэчы Францішка з моладдзю на пляжы Копакабана ў Рыа-дэ-Жанейра, яго візіт у базіліку Найсвяцейшай Панны Марыі ў Апарэсідзе. Цэнтральным пунктам заакіянскага Апостальскага падарожжа і ўдзелу Папы Францішка у ХХVІІІ Сусветных днях моладзі стане начное чуванне і дыялог з моладдзю і заключная св. Імша ў Гуараціба.
Не забытыя ў праграме Папы Касцёла “беднага дзеля бедных” таксама наведанні шпіталю з адкрыццём там цэнтру для лячэння наркаманаў; адной з самых буйных са шматлікіх у Бразіліі і іншых лацінаамерыканскіх краінах фавэл (трушчоб); сустрэча з вязнямі ў турме.
Папа вернецца ў Рым 29 ліпеня.

А. Мартэцкая







All the contents on this site are copyrighted ©.