2013-07-22 11:02:31

Ватыканскі іерарх: Папа маэстра камунікацыі з моладдзю


RealAudioMP3 Кардынал Станіслаў Рылка лічыць, што Францішак з’яўляецца “сапраўдным майстрам у дыялогу з маладымі людзьмі”. Стыль Папы вельмі “просты, канкрэтны і ясны”, - напісаў старшыня Папскай рады па справах свецкіх у “L’Osservatore Romano”. Іерарх, адказны з боку Апостальскай Сталіцы за арганізацыю Сусветных дзён моладзі, абмяркоўвае феномен гэтых сустрэч у “цяперашнім перыядзе секулярызацыі”, называючы працэс, распачаты Францішкам “ціхай рэвалюцыяй”.Пурпурат разважае над сакрэтам. што маладыя людзі з такой адкрытасцю і энтузіязмам прынялі запросіны Папы? Чаму СМІ так шмат месца прысвячаюць гэтаму форуму? Кардынал Рылка перакананы ў тым, што сустрэча прынясе “шмат вялікіх навін” і ўзбудзіць новы запал веры.

На думку ватыканскага іерарха, кожная падобная сустрэча маладых католікаў з’яўляецца вялікім выклікам для Касцёла, бо менавіта маладыя людзі павінны быць “прыярытэтам у яго евангелізацыйнай дзейнасці”. “Гэта не лёгкая задача, наадварот, вельмі патрабавальная”, - напісаў кардынал Рылка. Ён падкрэсліў, што моладзь чакае ад сваіх душпастыраў “паслядоўнасці і празрыстага жыцця” і надае вялікае значэнне гэтым пытанням.“На працягу чатырох месяцаў Францішак даказаў, што прыярытэтам у яго дзейнасці з’яўляюцца маладыя людзі”, - падкрэсліў кардынала Рылка. Ён звярнуў увагу на заклікі Пантыфіка да маладых людзей, каб мелі вялікае сэрца і вялікія ідэалы і ішлі “супраць плыні дамінуючай сучаснай культуры”. “Душпастырская праграма Папы адносна моладзі змяшчае ў сабе моцнае заахвочанне да таго, каб ісці: не затрымлівацца і не баяцца падзенняў”, - напісаў старшыня Папскай рады па справах свецкіх напярэдадні Сусветных дзён моладзі ў Рыа-дэ-Жанейра.

Ян Мойсік







All the contents on this site are copyrighted ©.