2013-07-20 13:13:36

У “Tвітары” Папы: каб Пан суправаджаў маладых на іх шляхетных шляхах


RealAudioMP3 Суботні твіт Францішка звернуты да маладых у іх рэальнай і духоўнай дарозе да Сусветных дзён моладзі. Папа, сам рыхтуючыся да пералёту на Лацінаамерыканскі кантынент, падтрымлівае юнакоў і дзяўчат.“Дарагая моладзь; ведаю, што многія з вас яшчэ ў падарожжы да Рыа. Няхай Пан суправаджае вас падчас шляху”, - піша сёння Папа ў сваім акаўнце ў “Tвітары”.
Многія ўжо прыбылі у Бразілію і ўдзельнічаюць у Місійным тыдні, як госці парафій вялікай краіны. Але яшчэ больш такіх, якія толькі рыхтуюцца да свайго ўдзелу ў свяце веры і ў сведчанні сваёй радасці і гатоўнасці несці хрысціянскую эстафету надзеі.
Падтрымліваючы сваімі кароткімі прывітаннямі праз “Tвітар” моладзь усіх кантынентаў, Пантыфік падкрэслівае, што гэтая важная пілігрымка павінна ўнесці ўклад у падрыхтоўку сэрцаў да нясення місіі жыцця, якую Хрыстус давярае сваім вернікам.

А. Мартэцкая







All the contents on this site are copyrighted ©.