2013-07-20 12:54:41

Папа смуткуе пасля смерці кардынала Пімента


RealAudioMP3 19 ліпеня ва ўзросце 93 гадоў памёр індыйскі кардынал Сімон Ігнат Пімента, арцыбіскуп Бамбею на пенсіі. Папа Францішак у спачувальнай тэлеграме на імя цяперашняга кіраўніка архідыяцэзіі Бамбея, кардынала Асвальда Грасіаса напісаў, што памерлы іерарх меў “высакародную душу”. Святы Айцец нагадаў “доўгія гады” служэння кардынала Пімента каталіцкай супольнасці, а таксама яго “верную падтрымку” рымскаму Пантыфіку. На заканчэнне сваёй спачувальнай тэлеграмы Папа запэўніў аб малітве за памерлага іерарха і просьбе да міласэрнага Бога, каб “прыняў яго высакародную душу ў радасці і супакоі ў сваё Нябеснае Валадарства”.

Кардынал Сімон Ігнат Пімента нарадзіўся ў 1920 г. Святарскае пасвячэнне атрымаў у 1949 г. Бл. Ян Павел ІІ залічыў яго да Кардынальскай калегіі ў 1988г.

На сённяшні дзень пасля смерці кардынала Пімента ў Калегію Кардыналаў уваходзяць 204 члены, з якіх 112 не дасягнулі яшчэ 80-гадовага ўзроста.

Ян Мойсік








All the contents on this site are copyrighted ©.