Кс.Ламбардзі: праца рэферэнтнай камісіі будзе складанай
Папская камісія па
арганізацыі эканамічна-админістратыўных структур Святога Пасаду, якую 18 ліпеня стварыў
Папа, з’яўляецца “рэферэнтнай”, як і тая, якую 24 чэрвеня ўстанавіў Святы Айцец для
Інстытута рэлігійных спраў, паінфармаваў кіраўнік Залы Друку кс. Фэдэрыка Ламбардзі.
Ён дадаў, што Камісія павінна вывучыць архівы на ўсіх носьбітах – папяровых і лічбавых.
Аналіз і ацэнка дзейнасці такіх ватыканскіх устаноў, як Губернатарат, Адміністрацыя
маёмасці Апостальскай Сталіцы і іншых устаноў, якія валодаюць нерухомай і рухомай
маёмасцю, войдзе ў справаздачу. Гэта тычыцца тых ўстаноў, у якіх ужо зараз праводзіцца
маніторынг і кантроль з боку Прэфектуры эканамічных спраў Апостальскай Сталіцы, паясніў
езуіт. “Такім чынам, Камісія мае прынесці метадалагічную дапамогу і стварыць дакладныя
крытэры працы для спрашчэння і рацыцянальнай рэарганізацыі існуючых органаў Святога
Пасаду”, - сказаў кс. Ламбардзі.
Кіраўнік Залы Друку падкрэсліў, што Камісія
будзе пастаянна супрацоўнічаць з групай кардыналаў, створанай папам Францішкам для
распрацоўкі плану рэфармавання Рымскай курыі. “Гэта важны пункт", - сказаў кіраўнік
Залы Друку Апостальскай Сталіцы. “Новая Камісія ніякім чынам не падмяняе Раду з 8
кардыналаў, працу якой Папа адобрыў у мінулых днях”, - паінфармаваў святар.