2013-07-19 11:56:54

Кардынал Таран: музыка – мова трансцэндэнтнасці


RealAudioMP3 Музыка мае здольнасць “увесці людзей у прысутнасць Бога”, адзначыў кардынал Жан-Луі Таран перад адкрыццём “духоўнай праграмы” Зальцбургскага музычнага фестывалю, мэта якой сёлета – прывесці Заходнюю і Усходнюю, перш за ўсё будысцкую, рэлігійную музыку да дыялогу. На працягу амаль месяца ў “Горадзе Моцарта” будуць адбывацца канцэрты, падчас якіх можна будзе пачуць духоўную музыку “заходніх” кампазітараў, грыгарыянскі харал і японскія літургічныя будысцкія спевы.

Усход сёння стаў сінонімам містыкі і самааналізу, чаго не хапае на Захадзе, сказаў кардынал. Музыка, адзначыў ён, мае шмат падабенства з рэлігіяй, яна знаходзіцца ў пастаянным руху і ўвесь час развіваецца. “Музыка перадае нешта ад Бога, які размаўляе з намі, адкрывае мову трансцэндэнтнасці паміж небам і зямлёй”, - лічыць ватыканскі іерарх.

У музіцыраванні ідзе гаворка не толькі аб тэхналогіі, заўважыў кардынал, трэба інтэрпрэтаваць твор, ідэнтыфікаваць сябе з музыкай. Іерарх асабліва падкрэсліў важнасць цішыні ў музыцы: гэта неабходна, каб выкінуць з сябе ўсё і пачуць нявыказанае пасланне Бога. Разам з музыкай, цішыня імкнецца да прыгажосці і праўды, бо гэтага не можна выказаць з дапамогай толькі словаў, падкрэсліў кардынал Таран.

Зальцбургскі фестываль (па-нямецку Salzburger Festspiele) – гэта прэстыжнае штогадовае летняе музычнае мерапрыемства, якое праводзіцца з 1877 г. У ім прымалі ўдзел найбуйнейшыя выканаўцы і дырыжоры XX ст.







All the contents on this site are copyrighted ©.