2013-07-18 11:04:40

Сусветныя дні моладзі ў Рыа-дэ-Жанейра ў фактах і лічбах


RealAudioMP3 Да 2,5 млн. маладых людзей, большасць з якіх – з Бразіліі, Аргенціны і ЗША – чакаецца на наступным тыдні на Сусветных днях моладзі ў Рыа-дэ-Жанейра. На 15 ліпеня афіцыйна было зарэгістравана 320 тыс. удзельнікаў, многія маладыя пілігрымы рэгіструюцца ў дзень прыбыцця або ўдзельнічаюць у падзеі без рэгістрацыі, патлумачыла Караль Кастра, прэс-сакратар сусветнага форуму ў гутарцы з “Catholic News Service” (CNS). 55% зарэгістраваных складаюць жанчыны, 60% – гэта асобы ад 19 да 34 гадоў. Улічваючы колькасць пілігрымаў інфраструктурныя праблемы стануць сапраўдным выклікам для Рыа-дэ-Жанейра і тут галоўную ролю павінны адыграць валанцёры, якіх тут налічваецца каля 60 тыс. Арцыбіскуп Рыа Арані Жоао Тэмпеста назваў добраахвотнікаў “лідэрамі Касцёла заўтрашняга дня”. 7 тыс. валанцёраў прыбылі на форум з-за мяжы. Большасць з гэтых асоб узялі на сябе арганізацыйныя задачы. Яны нясуць адказнасць за банк ежы, удзяляюць інфармацыю пілігрымам. Больш за 800 спевакоў, танцораў і акцёраў задзейнічана ў арганізацыю забаў для моладзі.

Ужо гатова жыллё для больш чым 300 тыс. маладых людзей. Яшчэ 300 тыс. ложкаў будзе арганізавана ў школах, спартыўных цэнтрах і прыватных дамах. Будзе ўстаноўлена 4673 мабільных туалеты, 270 з якіх прыстасавана для людзей з абмежаванымі магчымасцямі. Нарыхтавана больш за 12 млн. літраў вады.

Аэрапорты Рыа-дэ-Жанейра падрыхтаваны да піку прыбыцця пілігрымаў. Чакаецца, што з 23 па 28 ліпеня ў аэрапот “Galeao” і дзяржаўны аэрапорт “Santos Dumont” штодня ў сярэднім будзе прыбываць да 70 тыс. пасажыраў. Пасля завяршэння Сусветных дзён моладзі 29 ліпеня тут чакаецца да 100 000 пасажыраў. Такога аб’ёму перавозак мясцовыя аэрапорты яшчэ не мелі, але на дадзены момант падрыхтаваныя да гэтага, паведамілі прадстаўнікі фірмы, якая абслугоўвае аэрапорты.

На ўзбярэжжы Капакабана, дзе 25 ліпеня адбудзецца першая сустрэча папы Францішка з моладдзю ў рамках сусветнага форуму, будуць устаноўлены 2 вялікіх і 16 меншага памеру экранаў, а таксама 26 аўдыё сістэм. Гэта палегчыць кантакт са Святым Айцом тым пілігрымам, якія не будуць мець непасрэднага доступу да сцэны. Вігілія 27 ліпеня будзе праходзіць за межамі Рыа на “Campus Fidei” – плошчай у 150 футбольных палёў. Там, на наступны дзень, адбудзецца таксама заключная Эўхарыстыя з Папам. Пілігрымы змогуць назіраць за тым, што адбываецца на галоўным алтары на 33 вялікіх экранах, у станоўленых па ўсяму перыметру “Campus Fidei”.

Для гарантавання бяспекі пілігрымаў у святле апошніх сацыяльна-палітычных пратэстаў у Бразіліі была павялічана колькасць ваенных. 10200 салдат – на 700 больш, чым планавалася – будуць клапаціцца аб спакойным правядзенні асноўных падзей Сусветных дзён моладзі. Непасрэдна за бяспеку Папы будуць несці адказнасць 800 салдат і 80 паліцэйскіх.







All the contents on this site are copyrighted ©.