2013-07-18 13:59:39

Папа выказаў спачуванні пацярпелым у аварыі ўдзельнікам Сусветных дзён моладзі


RealAudioMP3 Святы Айцец выказаў спачуванні ў сувязі з учарашняй аварыяў у Французскай Гвіяне з маладымі пілігрымамі з Парыжа, якія кіраваліся на Сусветныя дні моладзі. Папа выказаў свой глыбокі смутак і падтрымку сям’і аднаго загінуўшага юнака і запэўніў пацярпелых у сваёй малітве. У аварыю трапіў аўтобус з групай маладых французскіх пілігрымаў з Парыжа, якія рыхтаваліся прыняць удзел у Сусветных днях моладзі ў Рыа-дэ-Жанейра. Юнаку, які загінуў, быў 21 год, шэсць пілігрымаў атрымалі раненні. У цяжкім стане знаходзіцца кіроўца аўтобуса і дзве асобы з грузавіка, што сутыкнуўся з ім. Усяго ў аўтобусе знаходзілася 23 асобы.







All the contents on this site are copyrighted ©.