2013-07-17 12:39:17

Мюзікл па сцэнарыю Яна Паўла ІІ на Сусветных днях моладзі


RealAudioMP3 Адметнасцю Сусветных дзён моладзі ў Рыа-дэ-Жанейра стане мюзікл “Сужэнства. Ювелірная крама” па сцэнарыю бл. Яна Паўла ІІ. Спектакль будзе ўпершыню выконваецца ў Рыа, а пастаноўшчыкі і акторы маюць намер данесці да аўдыторыі вартасць хрысціянскіх пачуццяў, перш за ўсё любові, пра якую так часта забываецца ў сучасным грамадстве. Уваход для пілігрымаў і валанцёраў 25 ліпеня будзе бясплатным. Арцыбіскуп Рыа-дэ-Жанейра Арані Жоао Тэмпеста, старшыня мясцовага арганізацыйнага камітэта, лічыць, што, нягледзячы на тое, што твор быў напісаны Янам Паўлам II у 1960-м годзе, ён закранае тэмы, якія па-ранейшаму вельмі актуальныя для сучаснай моладзі. На яго думку, мюзікл пагружае гледачоў у сітуацыі і пачуцці, звязаныя з нявызначанасцю і неабходнасцю прыняцця важных рашэнняў. Прадстаўленне прыводзіць да думкі, што сапраўднае каханне можа змяніць гэты свет.

У спектаклі распавядаецца пра лёсы трох пакаленняў жанчын з адной сям’і і гісторыі іх кахання. Яны бачаць сваё шчасце па рознаму, ад культывавання “ідэальнага кахання” у кантэксце Другой сусветнай вайны, да “свабоднага кахання” і разрыву з традыцыяй у часы культурнай рэвалюцыі 1970-х гадоў. Усё гэта адбываецца ў Польшчы ад 1939 г. да 1989 г.

Мастацкі кіраўнік і дызайнер праекту Раберта Лагэ сказаў, што мюзікл распавядае аб саўдзеле, партнёрстве, шчодрасці, сумленнасці ў адносінах і ў каханні. Ён нагадаў, што зараз моладзь жыве ў сітуацыі крайняга індывідуалізму, узвышэння над іншымі і непавагі да іншых. А годнасць, этыка, павага – гэта тыя каштоўнасці, якія маюць асноватворнае значэнне для гарманічнага грамадства і нацыі, падкрэсліў ён.

Спектакль будзе адбывацца пад суправаджэнне жывой музыкі. Адаптацыю тэксту здзейсніў драматург Элісіа Лопес.

Трэба адзначыць, што гэта не першая спроба пастаноўкі твору Яна Паўла ІІ. У 1989 г. на экраны выйшаў мастацкі фільм пад назвай “Ювелірная крама” (The Jeweller's Shop), рэжысёрам якога быў Майкл Андэрсан, а галоўную ролю ў ім выканаў Берт Ланкастэр.







All the contents on this site are copyrighted ©.