2013-07-13 14:13:07

СДМ 2013: распрацаваны спецыяльныя прылажэнні для смартфонаў


RealAudioMP3 Два прылажэнні для смартфонаў, які дазволяць сачыць за Сусветнымі днямі моладзі ў Рыа-дэ-Жанейра, адно для валанцёраў, а другое для пілігрымаў, ужо даступныя для тэлефонаў, працуючых на платформах “IOS” і “Android”. З дапамогай гэтых праграм карыстальнікі змогуць знайсці інфармацыю аб цэнтральных падзеях моладзевага форуму, катэхезах і мастацкіх мерапрыемствах. Таксама з дапамогай мабільных тэлефонаў стане даступнай падрабязная інфармацыя пра рэстараны і гасцініцы, бальніцы, курорты і транспарт. Прылажэнне для пілігрымаў называецца “Rio2013 Oficial” і знаходзіцца ў свабодным доступе для спампавання. Мабільная праграма для валанцёраў “Voluntarios JMJ Rio2013” патрабуе пароля. Апрача таго, усю інфармацыю адносна Сусветных дзён моладзі можна будзе атрымаць праз сацыяльныя сеткі.

У Бразіліі зараз праходзіць падрыхтоўчы тыдзень да сусветнага форуму, які быў названы сёлета місійным. Моладзь з усяго свету прымаюць мясцовыя дыяцэзіі. Ужо 22 ліпеня пілігрымы з’едуцца ў Рыа-дэ-Жанейра, дзе іх чакаюць насычаныя дні малітвы і сустрэч, галоўныя з якіх адбудуцца з удзелам папы Францішка.







All the contents on this site are copyrighted ©.