2013-07-12 12:20:05

Старшыня Ватыканскага трыбуналу: змены законаў незалежныя ад вонкавых уплываў


RealAudioMP3 Прафесар Джузэпэ Дала Торэ, старшыня Ватыканскага трыбуналу, даў паясненні да паправак у прававыя дакументы, зацверджаныя папам Францішкам. Юрыст падкрэсліў, што такія мадыфікацыі не з’яўляюцца прамым адказам на супрацоўніцтва з MONEYVAL, рабочай групай Савета Еўропы. Іншыя новыя законы як адказ на праблемы, узнятыя гэтымі міжнароднымі антыкрымінальнымі арганізацыямі, знаходзяцца ў стадыі распрацоўкі. Створаныя папраўкі ўваходзяць ў працэс агульнай мадэрнізацыі Крымінальнага і Крымінальна-працэсуальнага кодэксаў і іншых дакументаў горада-дзяржавы Ватыкан і Святога Пасаду.Яны датуюцца 1929 годам, паясніў ён.
“Я думаю, адразу пасля летняга водпуску адбудуцца зноў умяшанні ў тэксты законаў па праблемах не відавочна крымінальных, але тых, якія ўсё ж будуць мець дачыненне да фінансавай дзейнасці, адмывання грошай, барацьбы з тэрарызмам і некаторых іншых аспектаў”, - адзначыў юрыст.
Тлумачачы законы, якія ўжо ўвойдуць у сілу з 1 верасня, старшыня Ватыканскага трыбуналу сцвердзіў, што, напрыклад, выпадак з апублікаваннем закрытых дакументаў прымусіў “прыкласці руку” да выпрацоўку дадатковых норм для вядзення допытаў і іншых працэсуальных працэдур. “Мы надалі ім больш дакладную канфігурацыю”,- адзначыў юрыст.
“Хто б ні быў, калі незаконна атрымаў ці аб’явіў навіны або аддаў дакументы, якія забаронены да публікацыі, будзе пакараны зняволеннем ад 6 месяцаў да 2 гадоў ці штрафам ад 1тыс. да 5тыс. еўра. Што тычыцца вестак ці дакументаў, што кранаюць фундаментальныя інтарэсы альбо дыпламатычныя адносіны Святога Пасаду ці дзяржавы, уступае ў сілу пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі ад 4 да 8 гадоў”, - патлумачыў старшыня Ватыканскага трыбуналу.

Алена Мартэцкая








All the contents on this site are copyrighted ©.