2013-07-12 11:57:52

Кс.Мазас: ідэя “Падворка язычнікаў” адпавядае стылю Францішка


RealAudioMP3 “Падворак язычнікаў” знаходзіцца ў рэчышчы дыялога Касцёла з агностыкамі і няверуючымі і адпавядае лініі папы Францішка”, - лічыць кс. Лоран Мазас, адказны ў Ватыкане за ажыццяўлянне гэтай ініцыятывы папы на пенсіі Бэнэдыкта ХVI. Паводле яго, Фрацнішак ўмее перадаваць радасць і надзею, у чым маюць смагу таксама і няверуючыя.
У інтэрв’ю парталу “Vatican Insider” кс. Мазас адзначыў, што “Падворак язычнікаў” стаў вельмі папулярным. Папская рада па культуры нават не ў стане адказаць на ўсе прапановы, якія надыходзяць як з боку свецкіх асоб, так і біскупаў, каб арганізаваць сустрэчы паміж веруючымі і няверуючымі. У блізкай будучыні ватыканская дыкастэрыя хоча арганізаваць сустрэчы прысвечаныя:дыпламатам, а таксама пракурорам і адвакатам.

“25 верасня 2013 г. у Рыме пройдзе форум, прысвечаны журналістам, з мэтай наладзіць дыялог на важныя тэмы,такія як “этыка грамадства і этыка камунікацыі”, “свабода і адказнасць ў інфармацыі”, “аб’ектыўнасць і праўда”, а таксама “Журналістыка, культура і вера”, - падзяліўся французскі святар. Ён таксама паінфармаваў, што “Падворак язычнікаў” у лістападзе гэтага года пройдзе ў Берліне па ініцыятыве мэра гэтага горада, а ў красввіку 2014 г. у Вашынгтоне, у Бібліятэцы амерыканскага Кангрэсу.

“Ініцыятыва дыялогу з няверуючымі развіваецца ў многіх напрамках. Мы імкнемся развіваць новы гуманізм, супольныя роздумы над лёсам чалавецтва. Даваць пачатак дыялогу, які затым будзе працягвацца на мясцовым узроўні”, - сказаў кс. Мазас.

Ян Мойсік








All the contents on this site are copyrighted ©.