2013-07-12 15:04:21

Каталіцкі Касцёл адзначае Дзень мора


RealAudioMP3 У другую нядзелю ліпеня католікі па традыцыі адзначаюць Дзень мора, так званую марскую нядзелю, у якую асаблівай малітвай ахінаюць працаўнікоў мора. З гэтай нагоды 12 ліпеня Папская рада пастырства падарожнікаў і мігрантаў апублікавала спецыяльнае пасланне. У ім яна адзначае, што Каталіцкі Касцёл на працягу доўгіх гадоў заклапочаны праблемамі гэтых людзей. “Ужо больш за 90 гадоў з дапамогай сваіх капэланаў і валанцёраў, прысутных ў больш за 260 партах свету, Касцёл выяўляе матчыны клопат, спрыяючы духоўнаму і матэрыяльнаму дабратыту маракоў, рыбакоў і іх сем’яў”, - адзначаецца ў пасланні. Ватыканская дыкастэрыя нагадала, што сёння ў свеце працуе амаль 1.5 млн. маракоў на борце глабалізаванага сусветнага флоту. Ён складаецца з амаль 100 тыс. судноў і ажыццяўляе амаль 90% усіх перавозак па свеце. Часта мы не ўсведамляем таго, што большую частку прадметаў, якімі мы карыстаецца ў штодзённым жыцці былі прывезыны суднамі, якія курсуюць па акіянах.

Далей ў пасланні адзначаецца пра цяжкія ўмовы працы маракоў, якія праводзяць цэлыя месяцы ў далечыні ад блізкіх, якія часта пакідаюць замежныя парты не атрымаўшы належнай ім зарплаты, стаюць ахвярамі пірацтва, стыхійных бедстваў і чалавечых трагедый, - звяртаецца ўвага ў пасланні.

Праз штогадовае святкаванне Марской нядзелі мы хочам, каб нашыя хрысціянскія супольнасці і ўсё грамадства даведалася, што маракі спрыяюць паляпшэнню якасці нашага жыцця, а таксама, каб выказала ўдзячнасць за іх працу і ахвярнасць, - адзначае ў сваім пасланні Папская рада пастырства падарожнікаў і мігрантаў.

Ян Мойсік







All the contents on this site are copyrighted ©.