2013-07-12 12:09:05

Бразілія: прыбылі першыя журналісты на Сусветныя дні моладзі


RealAudioMP3 Толькі 10 дзён засталося да пачатку Сусветных дзён моладзі ў Рыа-дэ-Жанейра, а гэты моладзевы форум ужо ўстанавіў свой першы рэкорд. Справа ідзе пра акрэдытаваных журналістаў, якія будуць асвятляць гэтае мерапрыемства, паведамляе сённяшняе выданне “L’Osservatore Romano”. На папярэдняй сустрэчы моладзі, якая адбылася ў Мадрыдзе ў 2011 г., было зарэгістравана каля 5 тыс. журналістаў. Зараз іх лік перавысіў 5.5тыс., з іх больш за 2 тыс. міжнародных СМІ, але іх лік будзе ўзрастаць. “Значыць сапраўдная мабілізацыя журналістаў, фатографаў і аператараў, якія прыбываюць у горад Карыока з пяці кантынентаў, каб сачыць за першым міжнародным апостальскім падарожжам папы Францішка і яго першым удзелам у Сусветных днях моладзі”, - адзначае ватыканскае выданне і дадае, што першыя журналісты ўжо прыбылі ў Рыа. Яны інфармуюць усіх пра апошнія падрыхтоўкі да моладзевагна форума, а таксама назіраюць за працай валанцёраў.

Таксама крыж і ікона Сусветных дзён моладзі прыбылі ў Рыа пасля пілігрымкі з 2011 г. па ўсіх бразільскіх дыяцэзіях і ўжо там усталяваны.

Ян Мойсік








All the contents on this site are copyrighted ©.