2013-07-10 15:01:40

Тры Папы ў гісторыі Сусветных дзён моладзі


RealAudioMP3 Для сотняў тысяч маладых католікаў з усяго свету на гэтым тыдні пачынаецца зваротны адлік часу да Сусветных дзён моладзі ў Рыа-дэ-Жанейра. Форум папярэдзіць місійны тыдзень – з 16 па 20 ліпеня – які пройдзе ў бразільскіх дыяцэзіях. Гісторыя сусветнага форуму ўзыходзіць да ініцыятывы Яна Паўла II. З 1986 г. раз у два-тры гады маладых хрысціян з усіх частак свету запрашаюць на міжнародную сустрэчу. Першыя Дні прайшлі ў Рыме. Часам правядзення з’яўляюцца, як правіла, ліпень або жнівень.

Ян Павел II, падчас свайго 27-гадовага пантыфікату, запрашаў моладзь на Сусветныя дні дзевяць разоў. Унікальным быў форум у 1991 г., які сабраў больш за мільён маладых людзей, каля 90% з якіх былі з краін былога савецкага блоку. Бэнэдыкт XVI правёў ХХ-ыя Сусветныя дні моладзі ў Кёльне. 1,5 млн. асоб сабралася ў 2005 г. разам. Затым былі форумы з удзелам Пантыфіка на пенсіі ў Сіднэі і Мадрыдзе. Сёлетняя міжнародная сустрэча ў Рыа стане для папы Францішка першым замежным падарожжам, як гэта было ў выпадку Бэнэдыкта XVI у 2005 г.

Першыя Сусветныя дні моладзі за межамі Еўропы ў 1987 г. адбыліся ў Буэнас-Айрэсе. Мільёны пілігрымаў сабраліся тады ў сталіцы Аргенціны. Гэты рэкорд пабіла толькі Маніла, у якую ў 1995 г. прыбыло 4 млн. юнакоў і дзяўчат. Суадносіны паміж месцам правядзення форуму збалансаваныя. 7 сустрэч прайшло ў Еўропе, і 6 – з улікам сёлетняй – на іншых кантынентах.







All the contents on this site are copyrighted ©.