Пантыфік выказаў падтрымку пацярпелым у катастрофе
Святы Айцец выказаў
сваю блізкасць ахвярам катастрофы ў канадскім Ляк-Межанцік. Ён запэўніў у сваёй малітве
сем’і загінуўшых і выказаў ім сваё спачуванне. Францішак засведчыў сваю салідарнасць
з параненымі ў катастрофе і папрасіў усіх, хто задзейнічаны ў яе ліквідацыю, дапамагчы
пацярпелым. У знак суцяшэння, Святы Айцец удзяліў спецыяльнае апостальскае благаслаўленне
ўсім асобам, якіх кранула гэта трагедыя, гаворыцца ў тэлеграме, падпісанай кардыналам
Дзяржсакратаром Тарчызіо Бэртонэ.
Цягнік, які перавозіў 73 цыстэрны з нафтай,
пацярпеў крушэнне ў горадзе Ляк-Межанцік у ноч на 6 ліпеня, на месцы аварыі адбыўся
выбух і ўспыхнуў моцны пажар, які перакінуўся на бліжэйшыя дамы. Каля 100 чалавек
лічацца прапаўшымі без вестак, у паліцыі не выключаюць, што яны маглі загінуць.