2013-07-09 12:00:32

Апостальская Пэнітэнцыярыя: поўны адпуст для ўдзельнікаў СДМ у Рыа


RealAudioMP3 Апостальская Пэнітэнцыярыя паведаміла 9 ліпеня аб рашэнні Святога Айца даць магчымасць атрымання поўнага і частковага адпустаў вернікам, якія прымуць удзел у XXVIII Сусветных днях моладзі ў Рыа-дэ-Жанейра з 22 па 29 ліпеня. На аўдыенцыі для Вялікага пэнітэнцыярыя 3 чэрвеня Пантыфік зацвердзіў умовы іх атрымання. Такім чынам, поўны адпуст можна атрымаць адзін раз у дзень пры звычайных умовах – сакрамэнтальная споведзь, прыняцце св. Камуніі і малітва ў інтэнцыях Святога Айца. Прычым, вернік павінен адзначацца сапраўдным раскаяннем і пакорай, аддана браць удзел у святых абрадах і рэлігійных практыках, якія пройдуць у Рыа-дэ-Жанейра. Адпуст можна ахвяраваць як за сябе, так і за душы памерлых вернікаў.

Таксама католікі, якія не змогуць прыехаць у Рыа, але будуць прымаць удзел у абрадах і рэлігійных практыках пасродкам тэлебачання, радыё, або сучасных медыя з 22 па 29 ліпеня, маюць магчымасць атрымаць поўны адпуст шляхам выканання звычайных духоўных, сакраментальных і малітоўных умоў, аб якіх было ўзгадана вышэй.

Частковы адпуст, паводле дэкрэту Апостальскай Пэнітэнцыярыі, могуць атрымаць усе вернікі, дзе б яны не знаходзіліся падчас моладзевага форуму, калі, прынамсі ў духу, яны ўзнясуць сваю малітву да Бога, заканчваючы яе афіцыйнай малітвай Сусветных дзён моладзі і заклікам да Найсвяцейшай Панны Марыя, Каралевы Бразіліі, а таксама іншых апекуноў і заступнікаў сустрэчы.

Для таго, каб вернікі мелі большую магчымасць атрымаць адпусты, Апостальская Пенітэнцыярыя заклікае святароў зрабіць больш даступным іх удзел у сакрамэнце пакаяння.







All the contents on this site are copyrighted ©.