2013-07-08 12:07:04

Святы Айцец сустрэўся на Лампедузе з эмігрантамі


RealAudioMP3 Святы Айцец падзякаваў эмігрантам за прыём і запрасіў іх маліцца адно за аднаго. Сустрэча Пантыфіка з бежанцамі адбылася ў порце Лампедузы 8 ліпеня 2013 г., адразу пасля яго прыбыцця на востраў. Сабраныя на пірсе выхадцы з Афрыкі і Блізкага Усходу падзякавалі Святому Айца за яго візіт і паведамілі, што пакінулі свае краіны па 2 прычынах: палітычнай і эканамічнай. Каб трапіць на Лампедузу, яны прайшлі доўгі шлях, праз пераадоленне розных перашкод і пакуты. Эмігранты папрасілі Францішка дапамагчы дастукацца да міжнароднай супольнасці, каб тая выйшла з дапамогай у вырашэнні іх складанай сітуацыі. Яны расказалі пра абмежаванні, якія вымушаны цярпець у Італіі, і выказалі надзею, што будуць мець магчымасць перасяліцца ў іншыя еўрапейскія краіны ў пошуку лепшай будучыні.

Невялікі італьянскі востраў у Міжземным моры ў 2000-я гады ператварыўся ў перавалачны пункт для эмігрантаў з Афрыкі, якія рэгулярна прыбываюць на Лампедузу ў перапоўненых лодках і шлюпках у надзеі перасяліцца ў Італію і пачаць там новае жыццё. Многія гінуць падчас такіх плаванняў. На востраве пабудаваны спецыяльныя лагеры для эмігрантаў, у якіх ім прадастаўляецца медыцынская дапамога, часовае жыллё, ежа. Новая хваля перасяленцаў з краін Паўночнай Афрыкі хлынула на Лампедузу пасля так званай “арабскай вясны” 2011года.







All the contents on this site are copyrighted ©.