Кардынал Таран сустрэўся з Міністрам замежных спраў Беларусі
8 ліпеня старшыня
Папскай рады па міжрэлігійным дыялогу, кардынал Жан-Луі Таран, сустрэўся з Міністрам
замежных спраў Беларусi Уладзімірам Макеем. У сустрэчы прымаў удзел Апостальскі Нунцый
у Беларусі арцыбіскуп Клаўдыё Гуджэроцці. Як паведамляе прэс-служба Міністэрства замежных
спраў Рэспублікі Беларусь, у ходзе сустрэчы суразмоўцы абмеркавалі актуальны стан
беларуска-ватыканскага супрацоўніцтва і перспектывы яго далейшага ўмацавання.
Трэба
нагадаць, што 4 ліпеня адбылася сустрэча кардынала Жана-Луі Тарана з Прэзідэнтам Беларусі
Аляксандрам Лукашэнкам. У той жа дзень легат Папы прысутнічаў на ўрачыстым прыёме
ў Мінску з удзелам прадстаўнікоў ураду Рэспублікі Беларусь, прадстаўнікоў дыпламатычнага
корпусу, хрысціянскіх канфесій і іншых рэлігій.
Сёння ватыканскі іерарх, які
знаходзіўся ў Беларусі як легат Святога Айца Францішка на юбілейныя ўрачыстасці ў
Будславе, закончыў свой візіт у краіне.